Міхаіл Лупаносаў

Дата нараджэння: 2 студзеня 1982

Дата затрымання: 17 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 216 Крымінальнага кодэкса — Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Групы: Бізнесмены

Міхаіл Аляксандравіч Лупаносаў — брат экс-супрацоўніка ГУБАЗіК Станіслава Лупаносава, які падчас службы супрацоўнічаў з ініцыятывай BYPOL, а ў снежні 2020 года з'ехаў ва Украіну. СК узбудзіў супраць яго крымінальную справу аб несанкцыянаваным капіяванні інфармацыі, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды (артыкул 352 КК). Ёсць дзіця.

Першапачатковыя абвінавачанні ў выкарыстанні фальшывага дакумента, здзейсненыя паўторна (частка 1 і частка 2 артыкула 380 КК) і падроб дакументаў (частка 1 артыкула 427 КК) падчас суда былі знятыя.

8 чэрвеня 2022 года суд Маскоўскага раёна Мінска прыгаварыў Міхаіла да 2 гадоў і 6 месяцаў "хіміі".

Асудзілі брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Лупаносава

17 жніўня 2021-га сілавікі затрымалі Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег. Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. У СІЗА яго прымушалі пад камеру асуджаць дзеянні брата і перадаваць заклікі «адумацца» ад былых калег. 8 чэрвеня яму вынеслі прысуд.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»