Станіслаў Кажамякін
Дата нараджэння: 18 верасня 1998
Дата затрымання: 10 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Грыгаровіч Мікалай
Пракурор: Бялт Марыя
Месца зняволення: СІЗА-7

Станіслаў Георгіевіч Кажамякін з Нясвіжскага раёна быў абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства па арт. 130 КК РБ "Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або варажнечы".
Паводле версіі абвінавачвання, 24 верасня 2020 года ў тэлеграм-чаце «Брэст 97%» Станіслаў пісаў паведамленні пад нікам Partizan. Згодна заключэнню судова-лінгвістычнай экспертызы, у гэтых паведамленнях ўтрымліваліся падахвочванні да агрэсіўных дзеянняў, а таксама былі заклікі да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Яму прысудзілі тры гады калоніі.