Станіслаў Блашко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 сакавіка 1993
Дата затрымання: 24 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Бушава Алена
Станіслаў Уладзіміравіч Блашко быў затрыманы 24 лістапада 2021 года па адміністрацыйнай справе. Аднак пасля адбыцця арышту на волю ён не выйшаў. На яго заведзена крымінальная справа за групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У канцы снежня 2021 Станіслаў быў пераведзены з ІЧУ на Акрэсціна ў СІЗА-1.
25 сакавіка 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска Станіслава Блашко асудзілі да трох гадоў "хіміі". Суддзя Алена Бушава прызнала яго вінаватым ва ўдзеле ў акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Станіслава вызвалілі ў зале суда да накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Пад вартай да суда палітвязень утрымліваўся чатыры месяцы. 23 сакавіка — за два дні да вынясення прысуду — ён у СІЗА адзначыў сваё 29-годдзе.
У вымушанай эміграцыі.