Сяргей Шымко
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 сакавіка 1988
Дата затрымання: 22 ліпеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 траўня 2024
Суддзя: Каберская Таццяна
Сяргей Мікалаевіч Шымко працаваў кіроўцам у міжнароднай кампаніі. Яго абвінавацілі ў тым, што ён 21 кастрычніка 2021 года пакінуў інтэрнэт-каментар у бок Лукашэнкі ў адным з тэлеграм-чатаў. Судовае пасяджэнне мела выязны фармат. Як паведаміла "Берасцейская вясна", мужчыну затрымалі 22 ліпеня 2023 года і змясцілі ў брэсцкае СІЗА-7.
У судзе Кобрынскага раёну 2 кастрычніка 2023 года яго асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Каберская прызначыла Сяргею адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
21 лістапада 2023 г.прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда.
24 лістапада 2023 г. уключаны МУС у "спіс экстрэмістаў".
Адбывае тэрмін у ПК № 17.
20 траўня 2024 г. выйшаў на волю.
37-гадоваму кіроўцу з Кобрына прысудзілі год калоніі за каментар пра Лукашэнку