Сяргей Шабуня
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 18 лістапада 1982
Дата затрымання: 11 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 1 год і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 7 красавіка 2022
Суддзя: Дубовік Вольга
Пракурор: Цітовіч
Справы: Акцыі на чыгунцы
Сяргей Віктаравіч Шабуня — жыхар Маладзечна, абвінавачаны па арт. 309 Крымінальнага кодэксу (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін).
11 лістапада 2020 года Сяргей Шабуня разам з Паўлам Федукевічам вырашылі паспрабаваць схему замыкання рэек на чыгунцы. Каля 21.00 яны ўзялі тросік і паехалі ў Вязынку на аўто Шабуні. Там прывязалі дрот да рэек і пачалі сыходзіць, але пачулі крыкі супрацоўнікаў міліцыі: "Стаяць!"
З таго дня да суда, які прайшоў у красавіку, абодва знаходзіліся пад вартай. 3 траўня 2021 абодвум мужчынам прысудзілі 1 год і 9 месяцаў пазбаўлення волі.
Сяргей цалкам адбыў пакаранне і 7 красавіка 2022 быў вызвалены з папраўчай калоніі № 2.
Маладзечна: пачаўся разгляд чарговай у краіне "рэйкавай" справы
Маладзечна: вынесеныя прысуды па "рэйкавай" справе