Сяргей Скакун
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 ліпеня 1964
Дата затрымання: 20 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 1 год і 3 месяцы
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 1 красавіка 2023
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Скакун Сяргей Уладзіміравіч быў затрыманы ў аэрапорце горада Мінска 20 студзеня 2022 года. Вяртаўся з Ізраіля. Абвінавачваўся паводле арт. 391 КК РБ (Абраза суддзі).
Суд адбыўся 26 красавіка 2022 года. Прысудам суда Скакуну прысудзілі 1 год і 3 месяцы "хіміі".
Скакун у каментарах да відэа на YouTube абразіў суддзю Філатава. Менавіта гэты суддзя 18 студзеня 2021 г. у Лідскім раённым судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе грамадскага актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка. Без тлумачэння канкрэтных прычын суддзя Максім Філатаў аб'явіў суд закрытым, спаслаўшыся на артыкул 23 Канстытуцыі і “пагрозу дзяржаўнай бяспецы”. Ён прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Сяргей Скакун цалкам адбыў тэрмін і 1 красавіка 2023 г. выйшаў на волю з ПУАТ № 46.