Сяргей Санюта
Дата нараджэння: 3 лютага 1984
Дата затрымання: 18 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Мікалай
Пракурор: Ярошык Аляксей
Месца зняволення: СІЗА-6

Сяргей Вячаслававіч Санюта - жыхар Баранавічаў, асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за каментар па ч. 1 арт. 130 "Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы".
Яго прызналі вінаватым у тым, што 12 жніўня 2020 года ў тэлеграм-чаце "Барановичи 97%" ён пакінуў паведамленне, у якім пазней супрацоўнікі міліцыі ўгледзелі заклікі да гвалту.
![]()
Жыхару Баранавічаў прысудзілі тры гады калоніі за допіс з прапановай шукаць і біць "ціхароў" і выманьваць АМАП у засады