Сяргей Рабушка
Дата нараджэння: 4 сакавіка 1976
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Пракурор: Кароль Аляксандр
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня 2023 года абвясцілі прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Паўлавіча Рабушку, Аляксандра Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багаўкова абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Зуеву і Багаўкову па 10 гадоў калоніі завочна, Напрэенку і Рабушку — па восем гадоў. Менавіта такія тэрміны прапаноўваў пракурор Аляксандр Кароль.
22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ад 8 да 10 гадоў калоніі завочна. Па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане вынесены прысуд