Аляксандр Напрэенка

Дата нараджэння: 26 студзеня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 8 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Кучук Дзіна

Пракурор: Кароль Аляксандр

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня 2023 года абвясцілі прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года. Сяргея Паўлавіча Рабушку, Аляксандра Уладзіміравіча Напрэенку, Максіма Зуева і Вадзіма Багаўкова абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 130 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне варожасці), ч. 3 арт. 218 КК (наўмыснае пашкоджанне чужой маёмасці, якое прывяло да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры) і ч. 1 арт. 366 КК (гвалт або пагроза ў дачыненні да службовай асобы). Суддзя Дзіна Кучук прысудзіла Зуеву і Багаўкову па 10 гадоў калоніі завочна, Напрэенку і Рабушку — па восем гадоў. Менавіта такія тэрміны прапаноўваў пракурор Аляксандр Кароль.

22 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Ад 8 да 10 гадоў калоніі завочна. Па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане вынесены прысуд

У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня 2023 года абвясцілі прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»