Сяргей Непагода
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 4 снежня 1979
Дата затрымання: 17 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 лістапада 2023
Суддзя: Петрусевіч Вадзім
Пракурор: Жук Юлія
Сяргей Уладзіміравіч Непагода — трэці асуджаны фігурант справы за патасоўку з сілавікамі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечне пасля акцыі салідарнасці, калі пратэстоўцы адбівалі затрыманага, а амапавец дастаў пісталет. Паўла Пяскова і Уладзіслава Еўсцігнеева асудзілі да 3 гадоў калоніі напрыканцы верасня 2020 года.
Сяргей Непагода быў прызнаны падазраваным, але з'ехаў за мяжу і ў судзе не ўдзельнічаў. Яго затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў Санкт-Пецярбургу, змясцілі ў расійскае СІЗА на паўгода, а калі скончыўся тэрмін утрымання пад вартай, то па прычыне парушэння міграцыйнага рэжыму выправадзілі ў Беларусь. Тут яго змясцілі пад варту на падставе ўзбуджанай супраць яго крымінальнай справы.
Непагоду асудзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў з прымяненнем гвалту) да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
У канцы сакавіка 2022 праваабаронцам стала вядома, што Сяргей быў пераведзены з жодзінскай турмы № 8 у магілёўскую турму № 4. Пасля адбываў тэрмін у ПК № 15.
Выйшаў на волю 4 лістапада 2023 г.
Маладзечанца, якога затрымалі ў Расіі і дэпартавалі ў Беларусь, асудзілі за патасоўку з амапаўцамі да трох гадоў калоніі