Сяргей Наліўка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1984
Дата затрымання: 26 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата вызвалення: 2 студзеня 2023
Суддзя: Клышпач Іна, Аліферук Вольга
Справы: Справа карагодаў
Сяргей Віктаравіч Наліўка — фігурант брэсцкай "справы карагодаў", распачатай пасля падзеяў 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).
У судзе Маскоўскага раёна Брэста 7 траўня 2021 г. асудзілі яшчэ 14 фігурантаў па "справе карагодаў". Суддзя Іна Клышпач прызнала усіх вінаватымі. Сяргей Наліўка атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 26 ліпеня 2021 г. пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 9. Вядома, што з 18 красавіка па 18 траўня 2022 г. Сяргея змяшчалі ў ШІЗА.
21 ліпеня 2022 г. у судзе Чыгуначнага раёна Віцебска палітвязню змянілі рэжым утрымання. Сяргея Наліўку перавялі ў калонію на 6 месяцаў і 1 дзень да канца тэрміну.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 кастрычніка 2022 г. суддзя Маскоўскага раёна Брэста Вольга Аліферук асудзіла палітзняволенага яшчэ раз — за абразу прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу). Рашэнне ўдакладняецца.
Вядома, што напрыканцы кастрычніка 2022 г. Сяргей знаходзіўся ў івацэвіцкай ПК № 5.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў студзені 2023 г. выйшаў на волю.
Да года калоніі. Па брэсцкай "справе карагодаў" пакаралі яшчэ 14 чалавек