Сяргей Моніч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 3 красавіка 1986
Дата затрымання: 21 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
- ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 верасня 2023
Суддзя: Новікава Алена
Пракурор: Касінская Крысціна
Сяргей Анатольевіч Моніч — жыхар Заслаўля, мае двух непоўнагадовых дзяцей. Быў затрыманы 21 снежня 2020 года.
Другога красавіка 2021 года судом Мінскага раёна асуджаны за нанясенне надпісаў «АМАП – забойцы», «3%» па ч. 1 арт. 339 КК (Хуліганства) да 1 года пазбаўлення волі, за нанясенне надпісу «Кубракоў – фашыст» па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) да 3 месяцаў арышту, а таксама за захоўванне і перавозку наркатычнага сродку – марыхуаны масай 0,1 г без мэты збыту па ч. 1 арт. 328 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі. Шляхам частковага складання пакаранняў яму прызначана пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з 7 сакавіка да 7 чэрвеня 2022 года адміністрацыя магілёўскай калоніі № 15 бесперапынна ўтрымлівала Сяргея Моніча ў штрафным ізалятары, дзе вязні знаходзяцца без пасцельнай бялізны, штодзённага шпацыру, тэлефанаванняў, лістоў і магчымасці "атаваркі".
У верасні 2023 г. Сяргей выйшаў на волю.
За тры гады – 150 сутак штрафнога ізалятара і ніводнага спаткання: гісторыя былога палітвязня з Заслаўя
Заключэнне экспертаў і аналітыкаў ПЦ "Вясна" па крымінальнай справе па абвінавачванні Сяргея Моніча