Сяргей Мардзіловіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 25 траўня 1977
Дата затрымання: 11 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 верасня 2024
Суддзя: Мурашка Кацярына, Пірожнікава Таццяна
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Сяргей Вячаслававіч Мардзіловіч працаваў мэнэджэрам па міжнародных перавозках кампаніі "Трансглабал".
Паводле версіі абвінавачання, Сяргей каментаваў паведамленні ў больш за 30-ці групах. Цяпер яго вінавацяць паводле арт. 130 КК у «пагрозах дзяржслужачым у інтэрнэце» (пакінуў 43 тысячы каментароў), а таксама ў перадачы нейкіх звестак аб сваім былым аднакласніку-сілавіку ў «Чорную кнігу Беларусі». На яго завялі 58 крымінальных спраў і змясцілі ў Следчую турму № 8.
Сяргей мае двух дзяцей.
Палітвязень быў пераведзены ў СІЗА-1.
31 ліпеня 2023 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаўся суд над палітзняволеным паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта), арт. 391 (абраза суддзі ці народнага засядацеля), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). Суддзя Кацярына Мурашка.
29 верасня 2023 г. накіраваны ў следчую турму № 4 (Магілёў). 27 кастрычніка разгледзелі апеляцыйную скаргу Сяргея ў Мінскім гарадскім судзе.
17 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Напрыканцы восені 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі ў СІЗА-1 у межах новай крымінальнай справы. Суд па арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) прызначаны на 7 снежня 2023 года, у мінскім судзе Маскоўскага раёна, суддзя Таццяна Пірожнікава.
6 студзеня 2024 г. пераведзены ў турму № 4.
У красавіку 2024 г. пераведзены ў ПК № 15.
16 верасня 2024 г. вызвалены па памілаванні.