Сяргей Маланчук
Дата нараджэння: 28 сакавіка 1986
Дата затрымання: 21 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Гурын Руслан
Пракурор: Антановіч А.
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 46

Сяргей Сяргеевіч Маланчук — жыхар Гродна, асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па крымінальнай справе аб абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэксу).
Сяргея абвінавацілі ў абразе былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева ў тэлеграм-чаце. Паводле версіі следства, Маланчук сваім каментаром "нанёс шкоду аўтарытэту дзяржаўнай улады, прынізіў гонар і годнасць генерал-маёр Юрыя Караева".
З 21 чэрвеня 2021 года Сяргей пачаў адбываць пакаранне.