Сяргей Лаўкайціс
Дата затрымання: 5 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Асабліва злоснае хуліганства
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Грынкевіч Іван
Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 17

Сяргей Анатольевіч Лаўкайціс быў абвінавачаны ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства).
Згодна з прад'яўленым абвінавачваннем Лаўкайціс 5 снежня, у перыяд часу з 23.15 па 23.23 гадзін, знаходзячыся ў грамадскім месцы ў Жодзіна, здзейсніў наўмысныя дзеянні, якія суправаджаліся пашкоджаннем чужой маёмасці. Папярэдне падрыхтаваў не менш чым у 4 пластыкавых бутэльках лёгкаўзгаральную гаручую сумесь, якой наўмысна абліў з тыльнага боку гандлёвы кіёск "Табакерка” і падпаліў, у выніку чаго адбылося ўзгаранне, якая пашкодзіла маёмасць ЗАТ "Энерга-ОІЛ".
Сяргея пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, у студзені 2023 г. адміністрацыя ПК № 17 другі раз запар змясціла Сяргея ў ШІЗА. Адной з прычын маглі стаць вершы на беларускай і расейскай мовах, якія вязень піша паводле падзеяў у калоніі. Сяргея перавялі ў атрад да Паўла Севярынца і ў іншую брыгаду. Адміністрацыя цісне на яго праз адмову працаваць "у прадлёнцы" бясплатна. Таксама Сяргея караюць рапартамі за надуманыя парушэнні: расшпілены гузік ці за тое, што ён у бараку зняў куртку і надзеў майку. Пры гэтым ён адмаўляўся пісаць тлумачальную, бо не бачыў сваёй віны.
![]()
За падпал "Табакеркі" ў Жодзіне — тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму