Сяргей Кірэенка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 24 ліпеня 1984

Дата затрымання: 29 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 лютага 2023

Дата вызвалення: 20 верасня 2024

Суддзя: Царук Руслан

Справы: Справа Зельцэра

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Сяргей Кірэенка

Сяргей Уладзіміравіч Кірэенка быў затрыманы 29 верасня 2021 года пасля таго, як пакінуў каментар з нагоды гібелі супрацоўніка КДБ і айцішніка Андрэй Зельцэра. На Сяргея распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці), арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

23 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы. 3 кастрычніка суддзя Руслан Царук прызначыў палітвязню тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

13 студзеня 2023 г. Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

На пачатку лютага 2023 г. стала вядома, што Сяргея этапавалі з СІЗА-3 у бабруйскую ПК № 2.

Па падліках выйшаў на волю восенню 2024 г.

Палітзняволенага супрацоўніка EPAM асудзілі па "справе Зельцэра" да 3,5 гадоў калоніі

У Гомельскім абласным судзе 3 кастрычніка асудзілі па так званай "справе Зельцэра" 38-гадовага палітзняволенага супрацоўніка EPAM і калегу загінулага айцішніка Сяргея Кірэенку. Мужчыну ў закрытым рэжыме судзілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

"Эмоцыі — не злачынства". Дзесяць месяцаў за кратамі ўтрымліваецца супрацоўнік EPAM і калега загінулага Андрэя Зельцэра

"Вясна" распавядае, што вядома пра справу, у якіх умовах утрымліваюць Сяргея, што ён піша ў лістах і як можна яго падтрымаць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»