Сяргей Бурак
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 9 студзеня 1970
Дата затрымання: 15 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 13 жніўня 2021
Дата вызвалення: 7 чэрвеня 2023
Суддзя: Сініла Віталь
Пракурор: Разуваеў Міхаіл
Сяргей Анатольевіч Бурак — жыхар Мастоў.
Яго абвінавацілі ў шматразовым перапосце і размяшчэнні абразлівай інфармацыі ў дачыненні да А. Лукашэнкі ў тэлеграм-канале "Масты для жыцця чат" (арт. 368 КК), а таксама размяшчэнні паведамлення з выявай нацысцкай свастыкі, якая складалася з элементаў дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь (арт. 370 КК).
Сяргею прысудзілі два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
У чэрвені 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з ПУАТ № 49, цалкам адбыўшы тэрмін.
За абразу прэзідэнта і здзек з дзяржсцяга Сяргея Бурака асудзілі на два гады "хіміі"