Сяргей Бялевіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 29 чэрвеня 1980

Дата затрымання: 19 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія, Чараповіч Святлана

Пракурор: Хаваўка Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Уладзіміравіч Бялевіч - жыхар Мінска, быў затрыманы 19 траўня 2021 года і змешчаны ў СІЗА №1 на вул. Валадарскага.

Яму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Да затрымання Сяргей жыў з маці, якая мае інваліднасць другой групы і мае патрэбу ў пастаянным даглядзе.

16 верасня 2021 Фрунзенскі суд горада Мінска вынес прысуд чатыром чалавекам, якіх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні злачынства паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса: Наталлі Астрэйка, Галіне Заронак і палітвязням Сяргею Шчыцёнку і Сяргею Бялевічу. Сяргея Бялевіча пакаралі трыма гадамі абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ — "хіміі" — і вызвалілі ў зале суда. 

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася 9 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Святлана Чараповіч.

У Мінску вынеслі прысуд чатыром жыхарам горада, якія ўдзельнічалі ў маршах і стасаваліся ў чаце

Мужчын-палітвязняў вызвалілі ў залі суда.

У Мінску чатырох чалавек пачалі судзіць за удзел у маршах

Пазоў "Мінсктранса" — больш за 125 тысяч

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»