Сяргей Адаська
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 студзеня 1981
Дата затрымання: 9 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Падалянец Арцём
Сяргей Іосіфавіч Адаська быў абвінавачаны ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 368 КК), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК) і здзеку з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК).
Па сукупнасці пакаранняў у судзе Баранавіцкага раёна і Баранавіч 14 жніўня 2023 года яму прызначана два гады і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вёў працэс, які доўжыўся некалькі дзён, суддзя Арцём Падалянец.
27 кастрычніка 2023 г. у Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі Сяргея. Старшыня судовай калегіі Андрэй Сіз. Прысуд набыў моц, адрас удакладняецца.
17 лістапада ўнесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне пасля СІЗА-6, пакуль невядомая.
Жыхара Баранавіч асудзілі на два з паловай гады за абразу Лукашэнкі, чыноўнікаў і здзек над дзяржсімволікай