Сяргей Альшэўскі
шматдзетны бацька
Былы палітвязень
Дата затрымання: 12 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 14 жніўня 2023
Суддзя: Клімчук Марына
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Сяргей Альшэўскі быў асуджаны 26 студзеня 2022 г. судом Ленінскага раёна Мінска да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Згодна з абвінавачаннем, ён браў удзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі, — мітынгу 10-11 жніўня 2020 года.
Таксама ў калоніі яго прымусова будуць лячыць ад алкагалізму. Пазоў "Мінсктрансу" на суму 21 тысяча 667 рублёў 87 капеек будзе разгледжаны ў грамадзянскай вытворчасці.
Вядома, што мужчына мае траіх малых дзяцей.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены 14 жніўня 2023 г.