Сцяпан Талкачоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1992
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2023
Суддзя: Шастак Ніна
Пракурор: Грыцкевіч Вольга
Справы: Справа Зельцэра
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сцяпан Віктаравіч Талкачоў быў затрыманы ў Брэсце паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што Сцяпану выставілі абвінавачванне паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы). Палітвязня перавялі з СТ № 8 у брэсцкі СІЗА-7.
26 жніўня 2022 г. быў вынесены прысуд: суддзя Ніна Шастак прызнала Сцяпана вінаватым і прызначыла яму два з паловай гады зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У лістападзе 2022. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Палітзняволены адбывае пакаранне ў бабруйскай ПК № 2.
У верасні 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Чарговы прысуд па "справе Зельцэра": 2,5 гады калоніі за каментар