Сафія Багавец

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 5 жніўня 1999

Дата затрымання: 1 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Сафія Віктараўна Багавец была затрымана на пачатку жніўня 2023 года. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе па арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак ці актыўны ўдзел у іх). 

На "пакаяльным відэа" Сафія казала, што ўдзельнічала ў акцыі пратэсту ў 2020-ым годзе — а менавіта, стаяла на дарозе з плакатам. Паводле сілавікоў, кадры з дзяўчынай знайшлі ў фільме DELFI пра беларускія пратэсты, і таму яна была затрыманая. 

Да суда дзяўчына ўтрымлівалася ў СІЗА №1

11 верасня 2023 г. Сафіі прысудзілі 2 з паловай гады "хатняй хіміі" ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Суддзя Таццяна Пірожнікава

15 снежня 2023 г. дададзена МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»