Рыгор Васількоў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня 1991
Дата затрымання: 19 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2023
Суддзя: Грушко Андрэй
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Справы: Справа карагодаў
Рыгор Мікалаевіч Васількоў — жыхар Брэста, з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года жыў ва Украіне. Па вяртанні ў Беларусь на яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года (так званая "справа карагодаў") паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Мужчына быў затрыманы 19 кастрычніка 2022 года на вакзале, калі вяртаўся з працы. 23 снежня 2022 года Андрэй Грушко яму прысудзіў адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
На судзе Рыгор казаў, што ў лістападзе 2020 з'ехаў ва Украіну, бо дома не мог знайсці працу паводле спецыяльнасці, а таксама трэба было разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны). У Беларусь мужчына вярнуўся праз хваробу маці: у яе выявілі рак, а потым рак знайшлі і ў бацькі.
У лютым 2023 г. Рыгора перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6. Далейшы арас быў невядомы.
10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Па падліках праваабаронцаў, мусіў выйсці на волю напрыканцы лета 2023 г.