Рыгор Міхалап
матэматык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 снежня 1982
Дата затрымання: 7 снежня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 4 чэрвеня 2022
Дата вызвалення: 22 лістапада 2023
Суддзя: Скуратовіч Ала
Пракурор: Малікава Марыя
Справы: Пратэсты Мінск
Рыгор Васільевіч Міхалап з Мінску скончыў механіка-матэматычны факультэт БДУ. Быў затрыманы 7 снежня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). 14 сакавіка 2022 года мужчыну выпусцілі з-пад варты, прысудзіўшы 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 4 чэрвеня 2022 года адбывае пакаранне ў ПУАТ-45.
22 лістапада 2023 г. мусіў выйсці на волю.