Руслан Завадзіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 30 чэрвеня 1992
Дата затрымання: 15 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 верасня 2024
Суддзя: Брысіна Жанна
Групы: IT-спецыялісты, Актывісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Справы: Салідарнасць з палітвязнямі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Майкл Тонгі — сябра Швейцарскай нацыянальнай рады ад партыі "Зялёныя"
Руслан Генадзевіч Завадзіч апошнія 6 гадоў працуе ў IT-кампаніі Netcracker. Раней ён нейкі час быў валанцёрам «Аховы Птушак Бацькаўшчыны». Таксама вядома, што Руслан — заснавальнік клуба астраноміі i фатограф. Яму інкрымінуюць два данаты ў By_Help у жніўні 2020 года на агульную суму каля 50 даляраў, данат Валеру Цапкалу на суму каля 25 даляраў у 2021 годзе, а таксама данаты на BYPOL.
У Мінскім гарадскім судзе з 31 сакавіка па 4 красавіка 2023 года разглядалі справу паводле ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Канчаткова суддзя Брысіна Жанна прызначыла хлопцу 3 гады калоніі.
23 чэрвеня 2023 г. у Вярхоўным судзе будзе разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня.
Адбываў тэрмін у ПК № 15.
4 верасня 2024 г. выйшаў на волю па памілаванні.
За тры данаты ў Мінску пачалі судзіць айцішніка за "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"