Валерый Цапкала

Дата нараджэння: 22 лютага 1965

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 400 Крымінальнага кодэкса — Заведама ілжывы данос
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
  • ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса — Злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі

Вынік суда: 17 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Епіхаў Сяргей

Справы: Данаты

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Групы: Палітыкі

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Валерый Вільямавіч Цапкала вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе, аднак, як і іншыя прэтэндэнты не быў зарэгістраваны ЦВК. Падставай для адмовы ў рэгістрацыі стала недастатковая колькасць сапраўдных подпісаў – менш за 100 тысяч. Ён перадаваў у ЦВК амаль 160 тысяч подпісаў, аднак тэрытарыяльныя камісіі іх масава анулявалі. У выніку яму залічылі крыху больш за 78 тысяч подпісаў.

Ён з’ехаў з Беларусі пасля таго, як праваахоўныя органы пачалі супраць яго праверкі, а 6 снежня 2022 года ў дачыненні да палітыка Галоўным упраўленнем па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта была ўзбуджаная спецыяльная вытворчасць. Следства па справе завяршылася 28 снежня і матэрыялы былі перададзены ў суд. 

Валерыю Цапкалу ставяць у віну здзяйсненне злачынстваў па 12 крымінальных артыкулах:

  • ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
  • арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім);
  • ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы);
  • ч. 1 арт. 123 (прапаганда вайны);
  • ч. 2 арт.361-2 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці);
  • арт. 188 (паклёп);
  • ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі);
  • ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару);
  • ч. 1 арт. 400 (загадзя ілжывы данос).

Мінскі абласны суд 7 красавіка 2023 года ў парадку спецыяльнай вытворчасці завяршыў разгляд крымінальнай справы. Суддзя Сяргей Епіхаў агучыў прысуд: 17 год пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, а таксама ў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

 

"Ствараў беларускую Вікіпедыю" за кошт сродкаў ПВТ: што вядома пра суд над Валерыем Цапкалам

Зыходзячы з публікацый у дзяржаўных СМІ, абвінавачанне ў першую чаргу вылучае эканамічныя складнікі ў справе Валерыя Цапкалы, хаця палова з прад'яўленых яму артыкулаў – “палітычныя”.

Валерыя Цапкалу завочна асудзілі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Мінскі абласны суд 7 красавіка 2023 года ў парадку спецыяльнай вытворчасці завяршыў разгляд крымінальнай справы аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі 2020 года, былога дыпламата, ініцыятара і стваральніка Парка высокіх тэхналогій Валерыя Цапкалы. Абвінавачаны па 12 крымінальных артыкулах, Цапкала ў ноч з 23 на 24 ліпеня 2020 года разам з дзецьмі таемна пакінуў Беларусь, таму суд над ім праходзіў завочна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»