Руслан Міхайлаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 верасня 2001

Дата затрымання: 19 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 19 лістапада 2023

Суддзя: Сергяевіч Мікалай

Справы: Пратэсты Жлобін

Руслана Юр'евіча Міхайлава абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

Суддзя Мікалай Сергеевіч пастанавіў прызнаць Руслана Міхайлава вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў.

Утрымліваўся ў СІЗА-3. 

Па падліках праваабаронцаў вызвалены 19 лістапада 2023 г. 

Жыхара Жлобіна асудзілі за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна 19 траўня вынесены прысуд крымінальнай справы 20-гадовага Руслана Міхайлава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса) а таксама ў гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»