Руслан Красаў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 12 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Грышын Дзмітрый
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя
Паводле пракуратуры Гродзенскага раёна, Руслану Сяргеевічу Красаву паставілі ў віну “шэраг злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці”.
Як заявіла следства, Руслан з лютага 2017 па лістапад 2020 размясціў на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” публікацыі з абразлівымі і паклёпніцкімі выказваннямі ў адрас Лукашэнкі. Таксама ў публікацыях прысутнічалі абвінавачванні Лукашэнкі ў забойстве.
У Гродзенскім раённым судзе 19 снежня 2022 года Руслана асудзілі паводле ч. 2 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) і ч. 2 арт. 367 (Паклёп у дачыненні Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітры Грышын прызначыў мужчыну 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма.
Адбываць тэрмін палітвязня накіравалі ў наваполацкую калонію № 1.
Выйшаў на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
Гарадзенца асудзілі на тры гады калоніі за пост у сацсетках пра Лукашэнку