Расціслаў Шавель

футбаліст, асуджаны да трох гадоў "хатняй хіміі"

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 красавіка 2001

Дата затрымання: 1 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Каляда Алег

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Спартсмены

Расціслаў Шавель. Фота "Нашай Нівы"

Расціслаў Уладзіміравіч Шавель - былы футбаліст "Гарадзеі". 

Са жніўня мінулага года па вясну 2021-га яго затрымлівалі тройчы і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 траўня, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў. Стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага і прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэтую крымінальную справу на Расціслава завялі пасля акцыі-шэсця ў Курапаты першага лістапада.

У судзе Заводскага раёна Мінска 22 верасня вынесены прысуд па крымінальнай справе па абвінавачванні трох жыхароў сталіцы паводле арт.342 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных трое – 20-гадовыя Вадзім Шашура, палітвязень Расціслаў Шавель і Мікіта Ермакоў

Суддзя Алег Каляда вынес Расціславу Шавелю прысуд – тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі").

 

Былога форварда «Гарадзеі» і яшчэ дваіх фігурантаў справы асудзілі да «хатняй хіміі»

Суддзя Алег Каляда вынес хлапцам тыя прысуды, якія і запрасіў пракурор.

shavel.jpg

Былому форварду «Гарадзеі» і яшчэ дваім фігурантам справы пракурор запрасіў “хатнюю хімію”

Справу разглядае суддзя Алег Каляда.

Форвард «Гарадзеі» не выйшаў на волю пасля чарговага затрыманн

Раней у Расціслава Шавеля былі тры адміністрацыйныя арышты: 8 сутак у жніўні, 15 — у лістападзе, 15 — у маі. 17 мая Шавель вяртаўся з працы. Ля пад'езда яго затрымалі людзі ў цывільным. Пазней Расціслава асудзілі на 15 сутак за непадпарадкаванне.

Экс-игрок «Городеи» попал в СИЗО по уголовному обвинению

Поговорили с его мамой – о сестренке, любимой собаке и гражданской позиции

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»