Рамуальд Улан

прадпрымальнік

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 студзеня 1965

Дата затрымання: 25 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 сакавіка 2021

Дата вызвалення: 11 траўня 2023

Суддзя: Боландзь Сяргей

Пракурор: Клышэвіч Андрэй

Групы: Бізнесмены, Журналісты

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Рамуальд Вацлававіч Улан — індывідуальны прадпрымальнік са Смаргоні. Былы ўладальнік і галоўны рэдактар “Новай газеты Смаргоні”.

Яго прызналі вінаватым у тым, што ён размясціў у каментарах у “ВКонтакте” фотаздымак з налепкамі з асабістымі дадзенымі сямі міліцыянераў, якія былі заўважаныя ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах. Такі ўчынак быў расцэнена як паклёп (арт. 188 Крымінальнага кодэксу). 

Згодна з рашэннем суда ад 5 студзеня 2021 года, Улан мусіць адбыць 2,5 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

25 сакавіка 2021 года ён накіраваўся адбываць пакаранне ў папраўчую ўстанову №17 у Гомелі.

15 лютага 2022 годзе ў Рамуальда вынялі тэлефон на экспертызу, пасля чаго склалі пратакол па ч. 2 арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". У выніку яго асудзілі да 14 сутак арышту за падпіску на "экстрэмісцкі" тг-канал. Арышт палітвязень адбываў у гомельскім ІЧУ.

10 чэрвеня 2022 г. Рамуальда Улана выклікалі на допыт па новай справе. Акалічнасці пакуль невядомыя.

11 траўня 2023 г. Рамуальд паведаміў у сваіх сацсетках, што ён быў вызвалены па амністыі.

16 чэрвеня 2023 года быў затрыманы. 19 чэрвеня старшыня суда Смаргонскага раёна Багдановіч прысудзіў яму трое сутак арышту, прызнаўшы вінаватым у парушэнні артыкула 19.11 КаАП.

23 красавіка 2024 г. Рамуальда зноў судзілі, за "распаўсюд экстрэмізму". Працэс адбыўся ў судзе Смаргонскага раёну. Пакуль вынік невядомы.

Вызвалілі палітвязня Рамуальда Улана

Пра сваё вызваленне ўжо былы палітвязень паведаміў сёння ў фэйсбуку.

Рамуальда Улана пакаралі 2,5 гадамі "хіміі" за паклёп

Суддзя Сяргей Боландзь пакараў мужчыну 2,5 гадамі абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса за тое, што ён размясціў у каментарах у “ВКонтакте” фотаздымак з налепкамі з асабістымі дадзенымі сямі міліцыянераў, якія былі заўважаныя ў незаконных затрыманнях і ілжэсведчаннях у судах.

У Смаргоні судзяць Рамуальда Улана за паклёп

У Смаргоні 28 снежня распачаўся суд над былым уладальнікам і галоўным рэдактарам “Новай газеты Смаргоні” Рамуальдам Уланам. Мужчыну вінавацяць у распаўсюдзе заведама ілжывых звестак, якія ганьбяць іншую асобу (паклёп) паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса ў дачыненні да сямі супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»