Раман Талочка
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 2 лістапада 2002
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 1 месяц з яго адбываннем на гаўптвахце ваеннай камендатуры
Від пакарання: арышт
Суддзя: Крэпская Юлія
Групы: Ваенныя
19-гадоваму вайскоўцу прысудзілі месяц гаўптвахты за абразу ўчастковага
Судовае пасяджэнне па справе Рамана Талочкі прайшло яшчэ 27 студзеня 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, аднак пра яго вынікі праваабаронцы даведаліся толькі цяпер. Вядома, што абвінавачанаму 19 год, і ён вайсковец. Хлопца прызналі вінаватым паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса.
Судовае пасяджэнне разгледзела суддзя Юлія Крэпская. Хлопца прызналі вінаватым у тым, што 7 мая 2021 года ў адным з тэлеграм-каналаў пад публікацыяй пра старшага ўчастковага інспектара міліцыі АУС Пружанскага райвыканкама ён пакінуў абразлівы каментар.
На судзе Раман цалкам прызнаў сваю віну, раскаяўся, прынёс свае прабачэнні пацярпеламу. Таксама вядома, што абвінавачаны кампенсаваў абражанаму ўчастковаму маральную шкоду. Тым не менш, суддзя Юлія Крэпская прызнала Рамана Талочку вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 369 КК і прызначыла пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 1 месяц з яго адбываннем на гаўптвахце ваеннай камендатуры. Мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства суд пастанавіў канфіскаваць.
Прысуд у законную сілу пакуль не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Палітвязень, пенсіянерка, вайсковец: каго і за што на гэтым тыдні судзілі паводле дыфамацыйных артыкулаў?