Раман Смолькін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1974
Дата затрымання: 12 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 26 студзеня 2023
Суддзя: Блоцкі Юрый
Пракурор: Чарнышэўскі
Раман Анатольевіч Смолькін — жыхар Салігорска, асуджаны на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") за абразу былога намесніка начальніка салігорскай міліцыі Салаўя.
З 12 кастрычніка 2021 года адбываў пакаранне ў ПУАТ № 9.
14 лютага 2022 г. суд замяніў палітвязню пакаранне на пазбаўленне волі. Адміністрацыя ПУАТ запісала ў парушэнні рэжыму "хіміі" спазненне Рамана на лекцыю, сон пад нарай, адмову ад прыборкі. 14 лютага паводле рапартаў адбыўся суд, які пастанавіў накіраваць палітвязня на 9 месяцаў ў калонію за парушэнне рэжыму папраўчай установы.
У канцы траўня 2022 г. быў пераведзены з ПУАТ № 9 у віцебскі СІЗА-2, а ў ліпені — у ПК № 20.
26 студзеня 2023 г. Раман выйшаў на волю з мазырскай калоніі № 20, адбыўшы ў зняволенні 1 год, 3 месяцы і 14 дзён.
Спазніўся на лекцыю і спаў пад нарай. Палітвязня Рамана Смолькіна пераводзяць з "хіміі" ў калонію
Жыхар Салігорска асуджаны за абразу намеснік начальніка салігорскай міліцыі Салаўя