Раман Арцёменка

Дата нараджэння: 23 снежня 1975

Дата затрымання: 23 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 снежня 2023

Суддзя: Мохараў Аляксандр

Раман Аляксандравіч Арцёменка — таксіст, якога жорстка затрымаў АМАП у канцы студзеня 2023 года, калі ён чакаў замову каля аўтавакзала. Сябры чакалі Рамана з "сутак", бо ім было вядома, што яго затрымалі за старыя лайкі ў сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Але потым высветлілася, што мужчыну затрымалі паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэксу (Паклёп на Лукашэнку). Утрымліваўся ў СІЗА-3.

17 красавіка 2023 г. у судзе Савецкага раёна г. Гомеля прайшоў разгляд крымінальнай справы. Вынік — 1 год калоніі.

У мужчыны двое дзяцей.

Адбываў пакаранне ў ПК № 15.

Па падліках, мусіў выйсці на волю напрыканцы 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»