Пётр Пятруша

Былы палітвязень

Дата затрымання: 23 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 снежня 2022

Дата вызвалення: 20 чэрвеня 2023

Суддзя: Каплій Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Пятра Леанідавіча Пятрушу асудзілі паводле арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса.

У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня 2022 года суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Разгляд справы пачаўся 20 снежня.

Мужчыну абвінавацілі ў тым, што з лютага 2021 па верасень 2022 года ён маляваў бчб-сцягі ў розных месцах Мінска.  

“…з дапамогаю аэразольных балонаў з фарбуючымі рэчывамі белага і чырвонага колераў 11 разоў нанёс на паверхню апор ліній электраперадач, сцен двух прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту, дарожнага знака “Пачатак населенага пункта” выявы ў выглядзе бела-чырвона-белых палос”.

Суд палічыў, што ў выніку дзеянняў Пятра была нанесена шкода тром прадпрыемствам: РУП “Мінскэнерга”, РУП “Мінскаўтадар-Цэнтр”, КУП “Мінскаблдарбуд” на агульную суму болей за 700 рублёў.

Пётр цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Падчас папярэдняга следства кампенсаваў нанесеную шкоду.

Утрымліваўся ў следчай турме № 8, дзе адбываў пакаранне далей — невядома.

Вызвалены ў чэрвені 2023 г. 

За бчб-малюнкі мужчыну асудзілі на паўгода пазбаўлення волі

У судзе Бярэзінскага раёна 23 снежня асудзілі Пятра Пятрушу паводле арт. 341 (Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Дзмітрый Каплій прызначыў мужчыну 6 месяцаў пазбаўлення волі.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»