Пётр Патаповіч

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 23 красавіка 1968

Дата затрымання: 5 снежня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

Пятра Аляксандравіча Патаповіча затрымалі разам з жонкай 5 снежня 2023 году. Пасля 10 сутак на Акрэсціна іх перавялі ў СІЗА №1.

Патаповічаў затрымлівалі ў 2020 годзе падчас Маршу супраць тэрору. Тады суд аштрафаваў іх па адміністрацыйных артыкулах за непадпарадкаванне службовай асобе (артыкул 23.4 КаАП) і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (артыкул 23.34 КаАП).

Быў затрыманы у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Утрымліваўся ў СІЗА-1. 

Асуджаны 11 сакавіка 2024 г. да трох гадоў "хатняй хіміі"

29 сакавіка 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»