Пётр Канстанцінаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1963
Дата затрымання: 7 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 сакавіка 2023
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Пракурор: Панчык Марына
Групы: Актывісты
Справы: Пратэсты Жлобін
Пётр Сцяпанавіч Канстанцінаў — жыхар Жлобіна, актывіст БСДП, затрыманы на пачатку чэрвеня 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Крымінальная справа датычыцца падзей 9-10 жніўня 2020 года, калі ў Жлобіне праходзілі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.
Вядома, што Пётр Канстанцінаў быў змешчаны ў СІЗА.
6 жніўня 2021 года суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергяевіч прысудзіў Канстанцінаву два гады калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне сакавіка 2022 г. з'явілася інфармацыя аб пераводзе Пятра з СІЗА-3 у ПК № 14.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і ў сакавіку 2023 г. выйшаў на волю.
Праз два тыдні яго затрымалі ў Жлобіне паводле адміністрацыйнай справы. Мужчыну адпусцілі да суду.
У Жлобіне яшчэ двух палітвязняў адправілі ў калонію за ўдзел у паслявыбарчай акцыі