Павел Пернікаў
Дата затрымання: 3 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму
Суддзя: Брэган Яўген
Пракурор: Ціхановіч Алена
Месца зняволення: СІЗА-7

Павел Аляксандравіч Пернікаў — рэдактар "Вікіпедыі", асуджаны да двух гадоў калоніі за "дыскрэдытацыю Беларусі" (арт. 369-1 Крымінальнага кодэксу).
Справу завялі за праўкі ў артыкулы на "Вікіпедыі" пра забойства журналісткі Веранікі Чаркасавай і Генадзя Шутава, а таксама артыкул на сайце нямецкай праваабарончай арганізацыі пра катаванні і забойствы беларусаў падчас пратэстаў.
![]()
Рэдактара "Вікіпедыі" асудзілі да двух гадоў калоніі за "дыскрэдытацыю Беларусі"