Павел Наздра
Дата нараджэння: 28 лістапада 1976
Дата затрымання: 11 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Грынько Людміла

Павел Іванавіч Наздра — экалагічны актывіст з Мазыра, быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу (Садзейнічанне экстрэмісцкаму фарміраванню). Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта перадаў фота расійскай вайсковай тэхнікі Telegram-каналу "Беларускі Гаюн". Мужчыну ўзялі пад варту.
Павел Наздра вядомы тым, што з’яўляўся прадстаўніком у Мазыры ініцыятывы "Зялёны дазор". Ён арганізаваў у горадзе шэраг экалагічных акцыяў і ініцыятываў, у якіх удзельнічалі ў тым ліку і прадстаўнікі ўладных органаў. Таксама Павел Наздра з’яўляецца адным з сузаснавальнікаў партыі Беларуская Хрысціянская дэмакратыя.
9 верасня 2022 г. у Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы мазырскага экаактывіста. 15 верасня суддзя Людміла Грынько прызначыла яму два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Цяперашняе месцазнаходжанне ўдакладняецца.
![]()
"Быў рады, што расійскія войскі з'язджаюць": палітзняволенага Паўла Наздру асудзілі да двух гадоў калоніі за паведамленне "экстрэмісцкаму" тэлеграм-каналу пра перамяшчэнне расійскіх вайскоўцаў