Павел Гулідаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 11 лютага 1983

Дата затрымання: 9 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 409 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 9 ліпеня 2021

Дата вызвалення: 8 ліпеня 2022

Суддзя: Панасенка Наталля

Павел Міхайлавіч Гулідаў — жыхар Магілёва, асуджаны па арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і арт. 409 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту).

Згодна з матэрыяламі следства, Павел Гулідаў, які працуе ў Расіі, прыехаў дамоў у адпачынак. У стане алкагольнага ап’янення ён патэлефанаваў у службу 102, дзе груба выказаўся пра Лукашэнку, а заадно пра дзяжурнага, які прыняў званок. Падчас следства пасля аператыўных дзеянняў яму вярнулі тэлефон, аднак Гулідаў яго прадаў і такім чынам пазбавіўся ад рэчавага доказу. Гэта стала падставай для завядзення справы паводле арт. 409 КК.

Спачатку яму інкрымінавалі яшчэ і абвінавачванне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), але ў сувязі з уступленнем у сілу зменаў у крымінальнае заканадаўства, яно было знята.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 9 ліпеня 2021 года прысудзіў Паўлу год калоніі агульнага рэжыму. Мужчыну ўзялі пад варту ў зале суду.

Павел адбываў пакаранне ў Турме № 4 і, паводле падлікаў праваабаронцаў, у ліпені 2022 года выйшаў на волю.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Прадаў тэлефон і пазбавіўся ад рэчавага доказу. Суд над Паўлам Гулідавым

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 9 ліпеня 2021 года вынесены прысуд па крымінальнай справе Паўла Гулідава, якому першапачаткова выставілі абвінавачванне па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 КК (абраза прэзідэнта) і арт. 409 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да маёмасці, падвергнутай вопісу або арышту).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»