Павел Джэжор
Дата нараджэння: 7 красавіка 1985
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емельянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
Двух братоў Уладзімара і Паўла Сяргеевіча Джэжораў і жонку аднаго з іх Алену Нядбальскую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У віну ім паставілі тое, што на трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў — на чатырох) блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам.
У выніку Вольга Емельянчанка прызначыла у судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня 2024 года Алене Нядбальскай, Паўлу і Уладзімару Джэжорам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Алена Нядбальская і адзін з братоў Джэжораў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетніх дзяцей.
Адзін з братоў утрымліваўся пад вартай да суда — пасля агалошвання прысуду яго вызвалілі ў зале суда.
13 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"З мэтай вядзення дэструктыўнай дзейнасці". За ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх