Алена Нядбальская

Дата нараджэння: 27 траўня 1984

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Емельянчанка Вольга

Справы: Пратэсты Мінск

Двух братоў Паўла і Уладзімара Джэжораў і жонку аднаго з іх Алену Вячаславаўну Нядбальскую абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У віну ім паставілі тое, што на трох акцыях пратэсту ў 2020 годзе (адзін з братоў — на чатырох) блакавалі і заступалі шлях транспартным сродкам.

У выніку Вольга Емельянчанка прызначыла у судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня 2024 года Алене Нядбальскай, Паўлу і Уладзімару Джэжорам па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").

Алена Нядбальская і адзін з братоў Джэжораў былі да суда пад закладам у памеры 12 000 рублёў. Вядома, што ў жанчыны на ўтрыманні ёсць малалетніх дзяцей.

Адзін з братоў утрымліваўся пад вартай да суда — пасля агалошвання прысуду яго вызвалілі ў зале суда.

13 ліпеня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"З мэтай вядзення дэструктыўнай дзейнасці". За ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі двух братоў і жонку аднаго з іх

У судзе Савецкага раёна Мінска 17 траўня 2024 года за ўдзел у трох акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса асудзілі адразу трох чалавек: Алену Нядбальскую, Паўла і Уладзімара Джэжораў. Аднаму з братоў прад'явілі абвінавачванне яшчэ па аднаму эпізоду — ён быў пад вартай да суда. Суддзя Вольга Емельянчанка прызначыла ўсім па тры гады "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»