Паліна Кіб
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 29 студзеня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Андрэева Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Паліна Аляксандраўна Кіб асуджана судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
14 ліпеня 2023 года справу разгледзела суддзя Андрэева Святлана. Суд прызначыў Паліне Кіб пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.
10 красавіка 2023 года таксама быў асуджаны Кіб Дзмітрый Анатольевіч.
4 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Жлобін: следам за мужам за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі жонку