Дзмітрый Кіб
Дата нараджэння: 30 лістапада 1999
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Кіб Дзмітрый Анатольевіч мае сярэднеспецыяльную адукацыю, працаваў слесарам на прыватным прадпрыемстве.
Быў асуджаны судом Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 10 красавіка 2023 года справу разгледзеў суддзя Ерафееў Яўген.
14 ліпеня 2023 года таксама была асуджаная Паліна Аляксандраўна Кіб.
23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Мужчыну са Жлобіна асудзілі па "народным" артыкуле на два гады "хіміі"