Паліна Кабешава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 16 красавіка 1988

Дата затрымання: 5 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Крэпская Юлія

Справы: Пратэсты Мінск

Паліна Уладзіміраўна Кабешава — бухгалтарка, была затрымана 5 траўня 2022 года разам з мужам, спачатку асуджана да адміністрацыйнага арышту, а затым узята пад варту ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу).

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА-1.

Суд Фрунзенскага раёну Мінска 2 верасня 2022 г. пачаў разглядаць справу мужа і жонкі Кабешавых. 5 верасня суддзя Юлія Крэпская прызнала Паліну і Станіслава вінаватымі і прысудзіла ім па тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Іх вызвалілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»