Наталля Васілевіч

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 14 жніўня 1980

Дата затрымання: 15 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Волк Аляксандр

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Наталля Леанідаўна Васілевіч была затрымана 15 снежня 2021 года. Ёй пад'яўлены абвінавачванні па арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).

Да суда ўтрымлівалася ў СІЗА.

7 чэрвеня 2022 г. у судзе Савецкага раёна Мінска распачаўся разгляд справы Наталлі. 14 чэрвеня яе прызналі вінаватай і прызначылі тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Палітзняволеную вызвалілі ў зале суда да накіравання ў месца адбывання пакарання.

Цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі.

Тры гады абмежавання волі прысудзілі Наталлі Васілевіч за абразу прэзідэнта і прадстаўніка ўлады

Суд не знайшоў ніякіх змякчальных абставін і пагадзіўся з прапановай боку абвінавачання.

Тры гады "хіміі" запрасіла абвінавачанне для палітзняволенай Васілевіч

На першае судовае пасяджэнне 7 чэрвеня патрапіла “група падтрымкі” пацярпелага з васьмі чалавек.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»