Наталля Падлеўска
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 27 верасня 1965
Дата затрымання: 3 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 4 ліпеня 2022
Суддзя: Каплій Дзмітрый
Наталля Валянцінаўна Падлеўска была затрымана 3 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы па двух артыкулах: ч. 1 арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
14 траўня 2022 г. у Беразіно адбыўся суд, у выніку якога Наталлі прысудзілі 1 год зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 100 базавых велічынь.
4 ліпеня 2022 г. Наталля выйшла на волю праз заканчэнне тэрміну, нават не дачакаўшыся разгляду апеляцыйнай скаргі.
Палітзняволеная Наталля Падлеўска: пра "сэлфі" ў камеры, наглядчыц у турме і "экстрэмісцкі" рапарт на трох мовах
"Мама выхавала ўва мне чалавека" — дачка палітзняволенай Наталлі Падлеўска