Наталля Маркушэнка
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 жніўня 1975
Дата затрымання: 14 чэрвеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Наталля Георгіеўна Маркушэнка была затрымана 14 чэрвеня 2023 года за каментар у інстаграме, у якім ужыла слова "рашысты". За гэта супраць жанчыны ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальванне нацыянальнай варожасці). Асуджаная 4 студзеня 2024 г. у Гомельскім абласным судзе, яе справу разглядаў Яўген Шаршнёў. Прысуд невядомы.
Наталля ўтрымлівалася ў СІЗА № 3. Адбывае тэрмін у ПК № 4.
5 красавіка 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".