Наталля Лупан
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 28 жніўня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 16 траўня 2022
Суддзя: Каўбеня Віталь
Справы: Справа Зельцэра
Наталлю Сяргееўну Лупан абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па ч.1, ч.2 арт. 203-1 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных».
Вядома, што ў рамках гэтай крымінальнай справы Наталлю затрымалі яшчэ 2 лістапада 2021 года. Раней, у верасні-кастрычніку мінулага года, гамяльчанка адбыла 30-дзённы адміністрацыйны арышт па артыкуле 19.11 КаАП за рэпост матэрыялаў з «экстрэмісцкіх каналаў». Тады па краіне праходзілі масавыя затрыманні паводле «справы Зельцэра».
Цяперашнюю справу Наталлі Лупан разглядаў суддзя Віталь Каўбеня. Судовае пасяджэнне праходзіла ў закрытым рэжыме, таму ніякіх падрабязнасцяў з залі суда няма.
Вядома толькі, што 16 лютага 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядзелі справу. Наталлю Лупан прызналі вінаватай у «наўмысным незаконным зборы інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных звестках іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна». На падставе ч. 1 арт. 203-1 КК суд прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе арышту на 2 месяцы.
Таксама суд прызнаў Лупан вінаватай у «наўмысным незаконным распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна». На падставе ч. 2 арт. 203-1 КК суд прызначыў пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на 3 месяцы.
Шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова Наталлі Лупан прысудзілі 3 месяцы арышту.
Таксама суд пастанавіў спагнаць з абвінавачванай 800 беларускіх рублёў у якасці маральнай кампенсацыі пацярпелай.
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Гамяльчанку пакаралі трыма месяцамі арышту і штрафам за збор і распаўсюд чужых асабістых дадзеных
16 лютага 2022 года ў судзе Савецкага раёна Гомеля разглядзелі справу Наталлі Лупан.