Наталля Кукішава

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 19 траўня 1978

Дата затрымання: 30 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 1 лістапада 2022

Дата вызвалення: 15 сакавіка 2023

Суддзя: Драгуноў Мікалай

Пракурор: Садоўскі Ілля

Справы: Справа Зельцэра

Кукішава Наталля Мікалаеўна працавала зубным лекарам у паліклініцы. Затрыманая па справе Зэльцэра (за каментары), у далейшым артыкул абвінавачання перакваліфікавалі. Яе абвінавацілі ў тым, што яна пакінула каментар "прыніжальны аўтарытэт, гонар і годнасць асобы" Аляксандра Лукашэнкі ў чаце гуртоў "Типичная Беларусь" і "Чай з малинавым варэннем" у мэсэнджэры Telegram.

Такім чынам 17 жніўня 2022 года ў судзе Аршанскага раёна і горада Оршы Віцебскай вобласці яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 КК да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады, з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму. Суддзя - Драгуноў Мікалай. Пракуратуру падтрымаў памочнік пракурора - Садоўскі Ілля.

Наталля знаходзілася пад вартай з 30 верасня 2021 года.

01 лістапада 2022 года адбылося апеляцыйнае пасяджэнне суда. Прысуд набыў моц.

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вызвалена цалкам адбыўшы тэрмін прызначаны судом.

"Мне пастаянна сніцца затрыманне". Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай

Палітзняволеную зубную лекарку з Оршы Наталлю Кукішаву затрымалі супрацоўнікі КДБ восенню 2021 года па "справе Зельцэра". Але ў выніку асудзілі на два гады калоніі за каментары пра Лукашэнку. Цалкам адбыўшы пакаранне жанчына выйшла на волю, дзе сутыкнулася з пагрозамі ад участковага ў бок сям’і. У выніку былая палітзняволеная прадала дом і разам з сям’ёю з’ехала з Беларусі.

Лекарку-стаматолага будуць судзіць у Оршы за абразу прэзідэнта

Фельчарку стаматалагічнага аддзялення паліклінікі № 2 Оршы Наталлю Кукішаву будуць судзіць за абразу Лукашэнкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»