Наталля Хершэ
грамадзянка Беларусі і Швейцарыі, асуджана на два з паловай гады калоніі
Дата нараджэння: 20 кастрычніка 1969
Дата затрымання: 19 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: СІЗА-1

Наталля Хершэ мае падвойнае грамадзянства — Беларусі і Швейцарыі. Пастаянна пражывае ў Швейцарыі апошнія 12 гадоў разам з непаўналетняй дачкой. Бывае ў Беларусі раз у год.
Чарговым разам яна прыехала ў Менск 11 верасня і пасля сустрэчы з сяброўкай 19 верасня яна далучылася да "жаночага маршу" каля Камароўскага рынку. Гэта адзіны раз, калі Наталля паўдзельнічала ў маршы (на 21 верасня ў яе быў набыты зваротны квіток у Швейцарыю).
![]()
«У Швейцарыі ў яе было цудоўнае жыццё, але яна лічыла, што цяпер мусіць быць на радзіме». Хто такая Наталля Хершэ, якую пасадзілі за сарваную балаклаву
У той дзень яе затрымалі ў межах адміністрацыйнай справы па арт. 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве). Пры затрыманні Наталля не падпарадкавалася патрабаванню супрацоўнікаў прайсці ў спецаўтатранспарт, спрабавала збегчы, а калі яе дзеянні былі спыненыя супрацоўнікам АМАП Сяргеем Кончыкам, яна аказала супраціў: вырывалася і ўпіралася, схапіла Кончыка за твар і падрапала, сцягнула балаклаву. Праз гэта на яе завялі крымінальную справу па арт. 363 КК РБ (Супраціў супрацоўніку міліцыі).
Да суда Наталля ўтрымлівалася ў СІЗА ў Жодзіна. Трэцяга снежня пачаўся разгляд яе крымінальнай справы. Сёмага снежня суддзя Суда Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла агучыў прысуд — 2 гады і 6 месяцаў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта столькі запытваў раней дзяржабвінаваўца.
![]()
Пачаўся суд над грамадзянкай Швейцарыі за падраную балаклаву
![]()
За падраную балаклаву грамадзянка Швейцарыі атрымала 2 гады і 6 месяцаў калоніі